2016-12-08 11:49:00

У Ватыкане прадставяць пасланне Папы на Сусветны дзень міру


12 снежня 2016 г. адбудзецца прэзентацыя паслання Пантыфіка на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2017 г. “Ненасілле: стыль палітыкі для міру” – так гучыць яго сёлетняя тэма. Прадставяць дакумент: старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” Пітэр Тарксан і сакратар гэтай дыкастэрыі, арцыбіскуп Сільвана Тамазі. Пасланне Святога Айца будзе апублікавана адразу на сямі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай і польскай.

Тэма бліжэйшага Сусветнага дня міру была абвешчана яшчэ 26 жніўня 2016 г.  Залай Друку Апостальскай Сталіцы. Пры гэтым адзначалася, што павелічэнне колькасці ачагоў насілля стварае ўсё больш і больш цяжкія і адмоўныя сацыяльныя наступствы, і толькі мір здольны рэалізаваць сапраўдны прагрэс.

Сусветны дзень міру быў устаноўлены папам Паўлам VI у 1967 г. і будзе адзначацца ўжо ў пяцідзесяты раз. Пасланне Святога Айца рассылаецца ў канцэлярыі кіраўнікоў дзяржаў ва ўсім свеце і вызначае дыпламатычную лінію Апостальскай Сталіцы на ўвесь год.








All the contents on this site are copyrighted ©.