2016-12-08 12:30:00

Пантыфік выказаў салідарнасць з ахвярамі землятрусу


Святы Айцец выказаў салідарнасць і запэўніў у малітоўнай падтрымцы жыхароў інданэзійскага вострава Суматра, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу. З адмысловым заклікам Францішак звярнуўся 8 снежня 2016 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Учора моцны землятрус здарыўся на востраве Суматра, у Інданэзіі. Хачу запэўніць у маёй малітве за ахвяр і іх блізкіх, за параненых і ўсіх, хто страціў дамы. Няхай Пан дасць сілу насельніцтву і падтрымае працу ратавальнікаў”, - сказаў Папа.

Землятрус магнітудай 6,5 на востраве Суматра адбыўся 7 снежня 2016 г. На цяперашні час вядома аб па меншай меры 100 загінулых. Каля 500 чалавек атрымалі раненні.








All the contents on this site are copyrighted ©.