2016-12-07 15:31:00

Створана “Асацыяцыя жанчын у Ватыкане”


У Ватыкане ўпершыню ў гісторыі з’явілася асацыяцыя, якая аб’яднала жанчын, што працуюць у горадзе-дзяржаве і Апостальскай Сталіцы і звязаных з імі ўстановах – “Associazione Donne in Vaticano”. У “D.VA”, як скарочана гучыць яе назва, могуць увайсці як свецкія верніцы, так і законніцы, як актуальна працуючыя, так і выйшаўшыя на пенсію. Статут асацыяцыі быў зацверджаны яшчэ 1 верасня 2016 г., гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

У структурах Ватыкана і Апостальскай Сталіцы працуюць 750 жанчын, што складае 19% ад агульнай колькасці работнікаў. Больш за 40% з іх маюць доктарскую ступень і выконваюць функцыі, якія ахопліваюць шырокі спектр абавязкаў.

“Асацыяцыя жанчын у Ватыкане” мае намер “стварыць сетку сяброўства, абмену і салідарнасці паміж усімі для асабістага і прафесійнага росту”, бо “жанчыны з’яўляюцца каштоўным рэсурсам, які павінен быць ацэнены на працоўных месцах і ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці ў Ватыкане”.








All the contents on this site are copyrighted ©.