2016-12-07 10:57:00

Пантыфік: змагацца з карупцыяй і бараніць правы чалавека


Святы Айцец заклікаў змагацца з карупцыяй і садзейнічаць павазе да правоў чалавека. З адмысловым заклікам Пантыфік звярнуўся 7 лістапада 2016 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Папа нагадаў, што ў бліжэйшыя дні па ініцыятыве ААН будуць адзначацца дзве важныя даты: Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй – 9 снежня, і Міжнародны дзень абароны правоў чалавека – 10 снежня. 

Па словах Францішка, барацьба з карупцыяй і абарона правоў чалавека блізка звязаныя паміж сабой рэчаіснасці. Карупцыя – гэта адмоўная з’ява, з якой трэба змагацца, “пачынаючы з уласнага сумлення, і пільна падыходзячы да сфер грамадскага жыцця, асабліва пастаўленых пад найбольшую рызыку”.

У сваю чаргу, “правы чалавека – гэта станоўчы аспект, які павінен развівацца з пастаяннай рашучасцю, каб ніхто не быў выключаны з эфектыўнага прызнання фундаментальных правоў чалавечай асобы”, сказаў Папа і пажадаў, каб Бог падтрымаў хрысціян “у гэтым падвойным заданні”.








All the contents on this site are copyrighted ©.