2016-12-06 12:28:00

Спікер Сената Польшчы размаўляў з арцыбіскупам Кандрусевічам


Аб сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі размаўлялі 5 снежня 2016 г. у Мінску дэлегацыя Сената Польшчы на чале з яго спікерам Станіславам Карчэўскім і арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх падкрэсліў, што галоўнай праблемай з’яўляецца скарачэнне колькасці пакліканняў да святарства.

Падчас ранішняй сустрэчы ўздымалася пытанне дэмаграфічнага крызісу і крызісу традыцыйнай сям’і ў Беларусі. Размова ішла таксама пра планы па рэканструкцыі гістарычных сакральных будынкаў у краіне, паведамляецца на інтэрнэт-старонцы польскага сената.

Дэлегацыя Сената Польшчы знаходзіцца ў Беларусі 5-6 снежня па запрашэнні спікера Савета Рэспублікі. Візіт па часе супадае з ратыфікацыяй беларускім парламентам дамовы паміж урадамі двух краін у галіне адукацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.