2016-12-06 12:39:00

Святы Пасад заклікае працягваць інвестыцыі ў развіццё


Пераўтварыць дэкларацыі ў дзеянні, а ўзятыя абавязкі ў вынікі, заклікаў Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН у Жэневе ўдзельнікаў 63-й сесіі Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД). Сустрэча праходзіць 5-9 снежня 2016 г. і прысвечана тэме інвестыцый у развіццё.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч адзначыў “безсумніўныя выгоды лібералізацыі глабальнага гандлю і зробленыя міжнароднай супольнасцю на працягу апошніх дзесяцігоддзяў крокі наперад у спрыянні даступнасці рынкаў краін, які развіваюцца, праз іх уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю”.

У той жа час, працягваецца барацьба за выйсце з сусветнага эканамічнага і фінансавага крызісу, які пачаўся ў 2008-2009 гг. і асаблівым чынам абцяжарвае самыя бедныя народы, але і індустрыялізаваныя эканомікі, пашыраючы няроўнасць, заўважыў ён. 

Паволе ватыканскага дыпламата, у складаным актуальным кантэксце міжнародная супольнасць павінна перайсці “ад глабалізацыі да больш канструктыўнага бачання будавання супольнага багацця”. Для дасягнення гэтага не дастаткова захавання раўнавагі паміж прыватным інтарэсамі; неаходна, каб усе думалі пра супольнае дабро. Гэта патрабуе, з аднаго боку, самакантролю ад кожнага члена міжнароднай супольнасці, а з іншага, супрацоўніцтва паміж імі, падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду.

Паводле арцыбіскупа Юркавіча, для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця, павінна працягвацца ажыццяўленне праграмы фінансавання развіцця, прынятай ААН у Адыс-Абебе ў ліпені 2015 г. “Нашай супольнай мэтай павінна быць пераўтварэнне нашых рашэнняў у дзеянні”, - падкрэсліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.