2016-12-02 15:36:00

Папа прысутнічаў на першым адвэнтавым казанні


Святы Дух дае боскае жыццё, гэта значыць дазваляе жыць Хрыстом праз хрост, сакрамэнты, Божае слова, пакуты, якія прымаюцца ў еднасці з Панам, нагадаў прапаведнік Папскага дому падчас першага адвэнтавага казання для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі. Яно прагучала раніцай 2 снежня 2016 г. у капліцы “Redemptoris Mater” у Ватыкане.

Спасылаючыся на словы Сімвалу веры, айцец Канталамеса падкрэсліў, што Святы Дух гэта не “бедны сваяк” у Найсвяцейшай Тройцы і не спосаб дзеяння Бога, не энергія, якая пранізвае сусвет, як лічылі стоікі. Святы Дух – гэта асоба: гэта “мы” Айца і Сына. 

У той жа час Святы Дух заўсёды застаецца схаваным, нават калі мы распазнаем Яго плёны. “Ён як вецер: невядома адкуль вее і куды ідзе, але бачныя вынікі яго праходжання. Ён як святло, якое асвятляе ўсё, што стаіць перад ім, застаючыся схаваным”, - адзначыў італьянскі капуцын і дадаў, што апісаць Святога Духа цяжка і таму людзі выкарыстоўваюць аналогіі, нашкталт святла, агню, ветру, вады, водару, голуба. Паводле яго слоў, зразумець, хто такі Святы Дух будзе магчыма толькі ў раі. 

Прапаведнік падкрэсліў, што Святы Дух мае асабістыя адносіны з кожнай асобай, што з’яўляецца яго вайжнейшай рысай, якая, аднак не ўзгадваецца ў Сімвале веры. 








All the contents on this site are copyrighted ©.