2016-12-02 15:42:00

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Уругвая


2 снежня 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Уругвай Табарэ Рамона Васкеса Росаса. Пасля размовы са Святым Айцом лідэр паўднёваамерыканскай краіны сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

“У ходзе сардэчных перамоў падкрэсліваліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Уругваем і агульная зацікаўленасць бакоў у цэласным развіцці асобы, забеспячэнні правоў чалавека і грамадзянскім міры. У гэтым кантэксце адзначаліся роля і пазітыўны ўнёсак каталіцкіх арганізацый у жыццё уругвайскага грамадства, асабліва ў справу пашырэння правоў чалавека, адукацыі і дапамогі патрабуючым”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася нацыянальная і рэгіянальная палітычная сітуацыя з асаблівай ўвагай да працэсу развіцця дэмакратычных інстытутаў, а таксама сацыяльнага і гуманітарнага становішча ў Паўднёвай Амерыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.