2016-11-30 15:29:00

Папа напісаў пасланне да Патрыярха Канстантынопальскага


Мы ведаем, што толькі малітва, сумесныя добрыя справы і дыялог здольныя пераадолець падзел і наблізіць нас адно да аднаго, напісаў Францішак у традыцыйным пасланні да Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І на свята св. Андрэя Апостала. Дакумент перадала адрасату асабіста дэлегацыя Святога Пасаду на чале з кардыналам Куртам Кохам, старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Абмен дэлегацыямі паміж Рымам і Канстантынопалем з нагоды самых важных святаў – святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Андрэя – “з’яўляецца бачнай прыкметай глыбокіх сувязяў”, - падкрэсліў Папа. “На шляху да аднаўлення эўхарыстычнай камуніі паміж намі, падтрымлівае заступніцтва нашых святых заступнікаў, але і мноства мучанікаў усіх стагоддзяў”, - дадаў ён, але ў той жа час адзначыў, што “гісторыя адносін паміж хрысціянамі была, на жаль, адзначана канфліктамі, якія пакінулі глыбокі след у памяці вернікаў”.

Францішак заўважыў прыхільнасць нядаўняга Усеправаслаўнага Сабору да аднаўлення хрысціянскага адзінства і нагадаў, што ў рамках дыялогу ў апошнія дзесяцігоддзі католікі і праваслаўныя пачалі пазнаваць адзін аднаго і разумець, што супольнасе абвяшчэнне Евангелля служыць чалавецтву і міру ў ім. Ён адзначыў, што і тэалагічны дыялог унёс значны ўклад у справу ўзаемаразумення. 

Абмен дэлегацыямі высокага ўзроўню адбываецца паміж Святым Пасадам і Канстантынопальскім Патрыярхатам з 1969 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.