2016-11-30 15:07:00

Пантыфік прыняў групу французскіх палітыкаў


Будаваць больш справядлівае і чалавечае грамадства, у якім запануюць гасціннасць і братэрства, заклікаў Францішак 30 лістапада 2016 г французскіх палітыкаў з рэгіёну Рона-Альпы, якія здзейснілі пілігрымку ў Ватыкан разам з арцыбіскупам Ліёну, кардыналам Філіпам Барбарэнам. У аўдыенцыі прынялі ўдзел каля 250 чалавек.

“Безумоўна, французскае грамадства багатае патэнцыялам і адметнасцямі, якія пакліканы стаць магчымасцямі, каб рэспубліканскія каштоўнасці свабоды, роўнасці і братэрства ўзвышаліся не толькі ілюзорным чынам, але паглыбляліся і разумеліся ў суадносінах зіх сапраўдным фундаментам, які мае трасцэндэнтны характар”, - сказаў Папа. 

Францішак адзначыў, што хрысціяне пакліканы ўдзельнічаць ў дыскусіі на тэму каштоўнасцяў разам з вернікамі “ўсіх іншых рэлігій і ўсімі людзьмі добрай волі, нават няверуючымі, каб спрыяць развіццю лепшага свету”.

Паводле Папы, у пошуку супольнага дабра палітыкі павінны мець асаблівую ўвагу да найбольш неабароненых, “не забываючы пра мігрантаў, якія беглі са сваіх краін па прычыне вайны, беднасці і насілля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.