2016-11-29 16:01:00

У Ватыкане пройдзе ўручэнне прэмій Папскіх акадэмій


6 снежня 2016 г. у Ватыкане адбудзецца ўручэнне прэмій Папскіх акадэмій. Яно пройдзе падчас мерапрыемства “Іскры прыгажосці для чалавечага аблічча гарадоў”, арганізаванага Папскай радай па культуры. 

Прэміі Папскіх акадэмій сёлета атрымаюць два маладыя мастакі, гаворыцца ў спецыяльным ватыканскім паведамленні. Ад імя Францішка яе ўручыць кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка прачытае спецыяльнае пасланне Святога Айца да ўдзельнікаў сустрэчы. 

На мерапрыемстве выступіць таксама кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры і каардынацыйнай рады Папскіх акадэмій; тут прагучаць паэтычныя творы, а таксама музыка Іагана Себасцьяна Баха і Мадэста Мусаргскага. 








All the contents on this site are copyrighted ©.