2016-11-27 12:23:00

Спачуванні Францішка ў сувязі са смерцю Фідэля Кастра


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю Фідэля Кастра Руса. Ён скіраваў тэлеграму на імя брата памерлага, старшыні Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рауля Кастра. 

“Атрымаўшы сумную вестку пра смерць вашага дарагога брата, Яго правасхадзіцельства спадара Фідэля Алехандра Кастра Руса, былога старшыні Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рэспублікі Куба, я выказваю свае выразы спачування Вашаму правасхадзіцельству і іншым членам сям’і памерлага, а таксама ўсяму народу гэтай любімай нацыі. У той жа час я ўзношу малітвы да Пана за спачын яго душы. Я давяраю ўвесь кубінскі народ матчынаму заступніцтву Маці Божай Міласэрнасці з Кобрэ, апякункі гэтай краіны”, - напісаў Францішак у сваёй тэлеграме.

Папа Францішак сустракаўся з былым лідэрам Кубы 20 верасня 2015 г. у Гаване. Размова, якая прайшла ў рэзідэнцыі палітыка, працягвалася каля 30 хвілін у цёплай і нефармальнай атмасферы. На сустрэчы прысутнічала таксама жонка Фідэля Кастра і іншыя члены яго сям’і.

Фідэль Кастра, які кіраваў Кубай з 1959 па 2008 гг., памёр 25 лістапада. Яму было 90. У апошнія гады ён адышоў ад кіравання краінай, перадаўшы ўладу свайму брату Раулю. Пры Кастра на Кубе сфармавалася аднапартыйная сацыялістычная сістэма, якую характарызуюць як дыктатуру. За час кіравання Кастра Кубу пакінулі больш за мільён чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.