2016-11-26 10:56:00

Пантыфік заклікаў да захавання спадчыны абарыгенаў Аўстраліі


Культура аўстралійскіх абарыгенаў не павінна знікнуць, напісаў Францішак у звароце з нагоды 30-й гадавіны гістарычнага візіту Яна Паўла II у Эліс-Спрынгс, падчас якога ён сустрэўся з прадстаўнікамі плямён, што гістарычна насялялі астравы Праліва Торэса, паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. 

Францішак выказаў “духоўную блізкасць” да аўстралійскіх абарыгенаў і сваю “глыбокую павагу” да іх “старажытнай спадчыны”, якая выяўляе “геній і годнасць” народа. Ён узгадаў словы Яна Паўла ІІ, сказаныя 29 лістапада 1986 г., у якіх Пантыфік заклікаў старажытныя плямёны не пакідаць сваёй культуры, вучыць ёй дзяцей. “Вашыя песні, вашыя гісторыі, вашыя малюнкі, вашыя танцы, вашыя мовы ніколі не павінны быць страчаны”, - сказаў ён тады. Ян Павел II асудзіў злоўжыванні з боку еўрапейскіх пасяленцаў, якія экспрапрыявалі тэрыторыі, населеныя абарыгенамі, лічачы іх “нічыйнай зямлёй”.

“Калі вы дзеліцеся высакароднай традыцыяй сваёй супольнасці, - напісаў у сваім звароце Францішак - вы таксама становіцеся сведкамі евангельскай сілы, якая удасканальвае і ачышчае кожнае грамадства, і такім чынам выконваеце святую Божую волю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.