2016-11-26 11:46:00

Ватыканскі кардынал пра дыскусію вакол “Amoris laetitia”


Цяперашняя дыскусія, якая працягваецца вакол папскай адгартацыі “Amoris laetitia”, з’яўляецца карыснай і служыць Касцёлу, так лічыць кардынал Анджэла Амата. У заяве для Ватыканскага радыё ён перасцярог, каб у падыходзе да тэалогіі не супрацьпастаўляць Францішка яго папярэдніку. Таксама і цяперашні Папа мае вялікую тэалагічную культуру, але больш увагі надае душпастырскаму вымярэнню, падкрэсліў іерарх.

“Дэбаты – гэта справа вельмі чалавечая. Пытанне і адказ! Трэба імкнуцца працягваць гэту дыскусію з узаемнай павагай, і перш за ўсё з выкарыстаннем “талентаў” асобных стаўленняў, што з’яўляецца моцнай сілай. І працягваць ісці наперад. Такім чынам дыскусія развіваецца, і гэта вельмі неабходна. Я б не сказаў, што мы маем справу з палярнасцю. Прынамсі, я не бачу гэтага. Тым не менш, дэбаты, безумоўна, карысныя, каб лепш інтэграваць і ўдасканаліць свае пазіцыі”, - сказаў кардынал Амата.








All the contents on this site are copyrighted ©.