2016-11-25 14:32:00

Змяніліся “апекуны” касцёла над Іспанскай лесвіцай у Рыме


23 лістапада 2016 г. уступіла ў сілу дамова паміж Апостальскай Сталіцай і Французскай Рэспублікай адносна рымскага касцёла Санта-Трыніта-дэі-Монці і належнага да яго кляштарнага комплексу, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Вечнага горада, на вяршыні знакамітай Іспанскай лесвіцы.

Памятаючы пра французскі харатар гэтай святыні, пагадненне выражае прызнанне за працу, здзейсненую тут Ордэнам мінімітаў у перыяд паміж XV-XVIII стст.; Таварыствам Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у перыяд з ХІХ ст. па 2006 г.; і Кляшторнымі брацтвамі ерузалемскіх братоў і ерузалемскіх сясцёр, якія працавалі тут з 2006 г. да сённяшняга дня, гаворыцца ў тэксце дамовы. 

Уліваючы немагчымасць працягваць місію гэтымі манаскімі супольнасцямі, служэнне ў касцёле і кляштары Санта-Трыніта-дэі-Монці з 1 верасня 2016 г. было даверана “Супольнасці Эмануэль” – міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню вернікаў на папскім праве, заснаванаму ў Францыі ў 1972 г.

Адмысловыя дакументы былі падпісаны ў Ватыкане 25 ліпеня 2016 г. З боку Апостальскай Сталіцай гэта зрабіў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, а з боку Французскай Рэспублікі, спадар Філіп Цэлер, пасол Францыі пры Апостальскай Сталіцы. Яны ўступілі ў сілу згодна з вербальнымі нотамі ад 22 жніўня 2016 г. і 23 лістапада 2016 г. 

Будаўніцтва касцёл Санта-Трыніта-дэі-Монці пачалося ў 1502 г. на замову і на сродкі караля Францыі Людовіка ХІІ і працягвалася да 1585 г. Святыня з’яўляецца тытулярным касцёлам арцыбіскупа Ліёна, кардынала Філіпа Барбарэна.








All the contents on this site are copyrighted ©.