2016-11-24 15:33:00

Папа: залежнасць ад наркотыкаў – новая форма рабства


Залежнасць ад наркотыкаў з’яўляецца новай формай рабства, якая пагражае як індывідуумам, там і цэлым грамадствам, падкрэсліў папа Францішак 24 лістапада 2016 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі міжнароднага семінара, арганізаванага Папскай Акадэміяй навук на тэму барацьбы з наркотыкамі. У свеце налічваецца каля 250 млн. чалавек, якія мелі досвед ужывання наркотыкаў.

Паводле Пантыфіка, наркаманія – гэта сапраўдная рана сучаснага грамадства. У яе сеткі трапляе шмат людзей, губляючы ўласную свабоду. Не існуе адзінай прычыны, па якой гэта адбываецца, гэтым можа быць: адсутнасць увагі з боку сям’і, сацыяльная напружанасць, прапаганда наркагандляроў і жаданне атрымаць новыя ўражанні. 

Францішак заклікаў з увагай ставіцца да асабістай гісторыі кожнага нарказалежнага і імкнуцца дапамагчы ім. Акрамя таго, патрэбны сацыяльныя праграмы, накіраваныя на развіццё сферы аховы здароўя і адукацыі, падтрымку сем’яў. Інтэгральнае чалавечае выхаванне з’яўляецца лепшай прывентныўнай мерай супраць пасткі наркаманіі , лічыць Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.