2016-11-23 11:11:00

Святы Пасад збірае эканомаў манаскіх кангрэгацый


Генеральныя эканомы манаскіх супольнасцяў збяруцца ў Рыме 25-27 лістапада 2016 г. Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця запрасіла ў Вечны горад каля 1000 законнікаў і законніц, якія адказваюць за фінансавы бок дзейнасці сваіх супольнасцяў. Такога роду форум, ужо другі па ліку. Сёлетні пройдзе на тэму: “У вернасці харызмату пераасэнсаваць эканоміку Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця”.

На сустрэчы працягнецца рэфлексія, распачатая ў 2014 г., на першым міжнародным сімпозіуме, пасля якога Кангрэгацыя падрыхтавала даведнік па кіраванні актывамі манскіх кангрэгацый, пакліканы дапамагчы фарміраванню эканамічнага вымярэння жыцця супольнасцяў у адпаведнасці з іх харызматамі.

Сёлетні форум стане свайго роду адказам на заклік папы Францішка да манаскіх супольнасцяў, упарадкаваць фінансавыя структуры, каб яны больш адпавядалі бягучым патрабаванням евангелізацыі і дабрачыннасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.