2016-11-23 15:03:00

Ватыканскі кардынал: парадокс – іслам падтрымліваюць левыя


“Лічу незвычайным, што ў першую чаргу левыя партыі выказваюцца на карысць ісламу, хоць многія перакананні гэтай рэлігіі не адпавядаюць іх партыйнай лініі”, - звярнуў увагу кардынала Курт Кох у інтэрв’ю нямецкай газеце “Rheinischen Post”. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў, што праблемай Еўропы з’яўляецца не “сіла ісламу, а слабасць хрысціянства”.

“Голас хрысціян асабліва слабы ў Еўропе”, - сказаў іерарх, і дадаў: “Хрысціяне павінны быць сведкамі веры, і ў дыялогу з іншымі рэлігіямі надаць яму колер нашай хрысціянскай веры”. Ён звярнуў увагу, што, у той жа час, у многіх частках Еўропы ёсць “жывое хрысціянства”.

Кардынал назваў дзіўным тое, што сёння так мала вядома пра важнасць хрысціянства ў еўрапейскай гісторыі і пра яго цяперашні ўплыў. На думку старшыні Папскай рады, трывожна, што хрысціянскія каштоўнасці ў наш час падвяргаюцца “эрозіі”, і ў першую чаргу, звязаныя з чалавечым жыццём. Цяперашні крызіс у Еўропе, на яго думку, можа быць пераадолены толькі праз вяртанне да хрысціянскіх каранёў. “Сёння Касцёл павінен быць, перш за ўсё, не сучасным, а верным сваім караням”, - перакананы ватыканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.