2016-11-20 13:16:00

Пантыфік: міласэрнасць вядзе да сэрца Евангелля


Папа Францішак 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету і на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці, цэлебраваў св. Імшу на плошчы св. Пятра, у якой, між іншых, прынялі ўдзел новыя кардыналы. У гаміліі Пантыфік сказаў, што не дастаткова верыць ў тое, што “Езус з’яўляецца валадаром сусвету і цэнтрам гісторыі. Усё становіцца дарэмным, калі мы не прымем Яго асабіста і Яго спосабу панавання”.

Папа адзначыў, што Евангелле ўказвае валадарства Езуса “у дзіўны спосаб”: Месія, выбраны Богам, Валадар, які ня мае ніякай зямной ўлады ані хвалы. Ёсць прыбітым да крыжа, на якім больш падобны на пераможанага, чым пераможцу. Яго валадаранне парадаксальнае: Яго тронам з’яўляецца крыж; на галаве мае карону з шыпоў, не мае бліскучых пярсцёнкаў на пальцах, а яго рукі прабіты цвікамі. Францішак заўважыў, што містыка валадарства Хрыста ў тым, што Яго ўлада не паводле крытэрыяў свету, але паводле Божай любові, якая ў стане аздаравіць усё. Папа дадаў, што гэтая любоў перамагла і надалей перамагае нашых вялікіх ворагаў: грэх, смерць, страх.

Святы Айцец нагадаў, што мы ў сваім жыцці можам быць спакушанымі і дзеля гэтага можам не прымаць Яго каралеўства, Яго пакорлівай любові.  “Мы вырашаем назіраць за вакна, на ўзбочыне, чым наблізіцца і стаць бліжнімі. Аднак святы народ, які прызнае Езуса за Караля, пакліканы ісці шляхам Яго канкрэтнай любові, каб кожны задумваўся штодня: Чаго ж жадае ад мяне любоў, куды мяне штурхае? Які адказ дам Езусу маім жыццём?”, - сказаў Францішак.  Папа падкрэсліў, што, калі мы хочам прыняць Езуса, мы павінны змагацца са спакусай гэтага свету, становячыся ўсё больш вернымі Укрыжаванаму.

“Гэты Год Міласэрнасці заахвоціў нас адкрываць нанава цэнтр, для павароту да таго, што істотнае. Гэты час міласэрнасці заклікае нас глянуць на сапраўднае аблічча нашага Валадара, якое яснее ва Уваскрасенні, заклікае да адкывання нанава маладога і прыгожага аблічча Касцёла, якое ззяе тады, калі ён гасцінны, свабодны, верны, бедны ў сродках і багаты ў любові: місійны. “Міласэрнасць, вядучы нас да сэрца Евангелля, заклікае нас адмовіцца ад сваіх звычак і звычаяў, якія могуць з'яўляцца перашкодай ў служэнні Божаму Валадарству” , - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў стацца такімі, як другі галгофскі злачынца, які з крыжа прасіў Езуса: “узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства”. Гэты чалавек, гледзячы на ​​Езуса, верыў у Яго валадарства і не замкнуўся ў сабе, але, са сваімі памылкамі і грахамі, звярнуўся да Езуса. Ён папрасіў Хрыстуса, каб памятаў пра  яго і зазнаў Божую міласэрнасць. “Бог не памятае пра грэх, але памятае пра нас, усіх нас, сваіх любых дзяцей. І Ён перакананы, што заўсёды можна пачаць нанава, падняцца”, - перакананы Францішак.

Святы Айцец сказаў, што “хаця зачыняюцца Святая Дзверы, застаецца адкрытай для нас наўсцяж сапраўдная брама міласэрнасці, якой з’яўляецца сэрца Хрыста. З прабітага боку Уваскрослага аж да канца часоў выплывае міласэрнасць, суцяшэнне і надзея.  

Папа падзякаваў Богу за тое, што “многія пілігрымы пераступілі Святыя Дзверы і ў далечыні ад шуму СМІ, зазналі вялікую дабрату Пана” - Дзякуем за гэта і памятаем, што мы зазналі міласэрнасць, каб апрануцца ў пачуцці міласэрнасці і станавіцца інструментамі міласэрнасці, - завершыў сваю гамілію Францішак.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.