2016-11-16 10:50:00

Францішак: трэба клапаціцца пра дабрабыт і развіццё дзяцей


Святы Айцец заклікаў міжнародную супольнасць бараніць дзяцей праз клопат аб іх дабрабыце і стварэнне належных ўмоў для іх развіцця. Адмысловы зварот прагучаў 16 лістапада 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Свой заклік Пантыфік прымеркаваў да Сусветнага дня дзіцяці. Ён будзе адзначацца 20 лістапада.  

“Звяртаюся да сумлення ўсіх, структур і сем’яў, каб дзеці былі заўсёды абароненыя, а іх дабрабыт забяспечаны, каб яны ніколі не станавіліся ахвярамі рабства, вярбоўкі ва ўзброеныя групы і злоўжыванняў. Заклікаю, каб міжнародная супольнасці ўважліва ставілася да іх жыцця, гарантуючы ўсім дзецям права на наведванне школы і атрыманне адукацыі, каб іх развіццё было спакойным, каб яны глядзелі ў будучыню з надзеяй”, - сказаў Папа.

Устанаўленне Сусветнага дня дзіцяці было рэкамендавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1954 г. Пры гэтым, за кожнай краінай была пакінута магчымасць самастойна выбраць час і форму яго святкавання. У афіцыйных дакументах ААН гаворыцца аб святкаванні Сусветнага дня дзіцяці 20 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ў 1959 г. была прынята Дэкларакацыя правоў дзіцяці, а ў 1989 г. – Канвенцыя аб правах дзіцяці. У Беларусі гэты Дзень адзначаецца 1 чэрвеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.