2016-11-15 14:37:00

Папскія цырымоніі ў тэлефарматах Ultra HD і HDR


Падзеі, звязаныя з кансісторыем і завяршэннем Юбілейнага Года Міласэрнасці, запланаваныя на 19 і 20 лістапада 2016 г. у Ватыкане, будуць трансліравацца ў фарматах Ultra HD і HDR (High Dynamic Range), заявілі 15 лістапада 2016 г. у Сакратарыяце па камунікацыі. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з сусветна вядомымі кампаніямі “Eutelsat”, “GlobeCast” і “Sony".

Кіраўнік дыкастэрыі, кс. Дарыё Вігано, назваў падзею “па-сапраўднаму інавацыйнай”: упершыню ў гісторыі папскія цырымоніі ў прамым эфіры будуць дэманстравацца ў самай высокай даступнай на дадзеным этапе якасці. На яго думку, гэта дапаможа ў рэалізацыі “камунікацыйнай місіі Касцёла”. “Падзея таксама стане “хростам” новай групы па міжнародных адносінах, стварэнне якой стала плёнам працэсу зліцця розных сродкаў масавай інфармацыі Ватыкана”, - сказаў прэфект і патлумачыў, што яна складаецца “з кваліфікаваных супрацоўнікаў Ватыканскага радыё і Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра.








All the contents on this site are copyrighted ©.