2016-11-12 12:04:00

Святы Айцец: Бог не жадае ігнараваць нікога


На значэнне інклюзіўнасці, як важнага аспекту міласэрнасці, звярнуў увагу Святы Айцец падчас апошняй надзвычайнай агульнай аўдыенцыі, у рамках Юбілейнага Году. Яна прайшла 12 лістапада 2016 г. на ватыканскай плошчы св. Пятра. У сваёй катэхезе Папа падкрэсліў, што прымаючы іншых людзей можна станавіцца сапраўднымі сведкамі міласэрнасці Бога.

“Сапраўды, у сваёй задуме любові, Бог не жадае ігнараваць нікога, але хоча прымаць усіх. Напрыклад, праз хрост ён робіць нас сваімі дзецьмі ў Хрысце, членамі свайго цела, якім з’яўляецца Касцёл. І мы хрысціяне пакліканы кіравацца тым жа крытэрыем: міласэрнасць з’яўляецца такімі спосабам дзеяння, праз які людзі спрабуюць уключаць іншых у сваё жыццё, пазбягаючы замкнёнасці ў саміх сабе і сваіх эгаістычных бяспеках”, - сказаў Святы Айцец.

Папа заклікаў вернікаў расчыніць сэрцы, каб усе прынялі пасланне любові Хрыста, якой дазваляе ўвайсці ў таямніцу збаўлення. Гаворка ідзе пра тое, каб “прымаць, не выключаючы нікога; не класіфікуючы людзей на падставе іх грамадскага статуса, мовы, расы, культуры, рэлігіі”, бо “перад намі стаіць толькі асоба, якую трэба палюбіць так, як любіць Бог”, сцвердзіў Пантыфік. 

“Колькі стомленных і прыгнечаных людзей існуе сёння! На вуліцы, у грамадскіх ўстановах, у медыцынскіх амбулаторыях. Езус глядзіць на кожнае з гэтых абліччаў, у тым ліку праз нашыя вочы. А якое наша сэрца? Ці з’яўляецца яно міласэрным? Ці з’яўляюцца прымаючымі нашыя думкі і ўчынкі? Евангелле нас кліча распазнаць у гісторыі чалавецтва задуму вялікай справы ўключэння, якая, з поўнай павагай да свабоды кожнага чалавека, кожнай супольнасці, кожнага народу, кліча да будавання адзінай сям’і братоў і сясцёр, у справядлівасці, салідарнасці, міры, а таксама станавіцца часткай Касцёла, які з’яўляецца Целам Хрыста”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец адзначыў ролю Божага прабачэння і заклікаў вернікаў дапамагаць усім, хто прагне яго атрымаць. 

“Не будзем перашкаджаць адзін аднаму! Не будзем ігнараваць нікога! Але з пакорай і ў сціпласці станем прыладамі міласэрнасці Айца. Няхай Святая Маці Касцёл будзе ў свеце працягам моцных адбымкаў памерлага і ўваскрослага Хрыста. Таксама і гэта плошча сваёй каланадай сімвалізуе гэтыя адбымкі. Уключымся ў гэты рух прыняцця ўсіх, каб быць сведкамі міласэрнасці, праз якую Бог прыняў і прымае кожнага з нас”, - сказаў Папа.

На заканчэнне аўдыенцыі Францішак падзякаваў усім валанцёрам, якія дапамагалі пілігрымам падчас Надзвычайнага Святога Году Міласэрнасці ў Ватыкане. 








All the contents on this site are copyrighted ©.