2016-11-12 10:56:00

Папа да бедных: прашу прабачэння за раўнадушша хрысціян


Пантыфік папрасіў прабачэння ў бедных за раўнадушша, якой яны сустракалі з боку хрысціян. З адмысловым заклікам Францішак звярнуўся 11 лістапада 2016 г. прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў Юбілею бедных – апошняй буйной ватыканскай падзеі Года Міласэрнасці, у якой прымаюць удзел каля 6 тыс. бяздомных і сацыяльна абяздоленых з розных краін Еўропы.

“Перапрашаю вас за ўсе тыя выпадкі, калі мы, хрысціяне, адварочваемся ў іншы бок перад беднай асобай або сітуацыяй беднасці. Ваша прабачэнне людзей Касцёла, якія не жадаюць або не жадалі глядзець, з’яўляецца благаслаўлёнай вадой для нас, з’яўляецца ачышчэннем для нас і дапамагае нам зноў пачаць верыць, што ў сэрцы Евангелля беднасць знаходзіцца ў якасці паслання, і што мы – католікі, хрысціяне, усе – павінны складаць Касцёл бедны і для бедных”, - сцвердзіў у сваёй імправізаванай прамове Папа.

Святы Айцец заклікаў бедных, нягледзячы на ўсе цяжкасці працягваць марыць. “Навучыце ўсіх нас, якім хапае ежы і лекаў, каб мы не адчувалі сябе задаволенымі. Вашымі марамі навучыце нас марыць, абапіраючыся на Евангелле, на сэрца Евангелля, у якім знаходзіцца ваша месца”, - сказаў Францішак.

Напрыканцы сустрэчы Папа заўважыў, што найбольшым няшчасцем сучаснага свету з’яўляюцца войны, а бедныя могуць навучыць людзей міру, як Хрыстус, які нарадзіўся ў бедных яслях, а прынёс усяму свету спакой.  

Юбілей бедных пачаўся 11 лістапада 2016 г., ва ўспамін св. Марціна Турскага, а закончыцца ў нядзелю 13 лістапада ўрачыстай літургіяй на плошчы св. Пятра, якую ўзначаліць Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.