2016-11-11 11:22:00

Святы Пасад пра інтэлектуальную ўласнасць у медыцыне


Абарона права на здароўе павінна быць адной з асноўных мэт нацыянальнай палітыкі і праграм, незалежна ад розных эканамічных, сацыяльных, культурных, рэлігійных ці палітычных кантэкстаў. Тым не менш, для мільёнаў людзей па ўсім свеце поўнае яго ажыццяўленне застаецца аддаленай мэтай. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Іван Юркавіч, Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН у Жэневе. 9 лістапада 2016 г. ён выступіў на пасяджэнні Сусветнай гандлёвай арганізацыі на тэму гандлёвых аспектаў правоў інтэлектуальнай уласнасці. Іерарх падкрэсліў цяжкасці, якія існуюць у плане доступу да высокаякасных лекавых прэпаратаў. Гаворка ідзе пра іх завышаныя кошты.

Ватыканскі дыпламат нагадаў аб неабходнасці балансу паміж абаронай права даследчыкаў, правамі чалавека і мэтамі сферы аховы здароўя. Без гэтага не магчыма пакласці канец хваробам, такім як СНІД, туберкулёз, малярыя, трапічныя захворванні. Тут патрэбныя глабальная салідарнасць і партнёрства. 

Менавіта доступ да асноўных лекавых сродках, якія задавальняюць патрэбы першаснай медыка-санітарнай дапамогі насельніцтву з’яўляецца ключавым кампанентам права на здароўе. Яны павінны распаўсюджвацца па самых даступных коштах. Трэба ліквідаваць існуючыя бар’еры і непрапарцыйны попыт, накіраваныя толькі на прыбытак, заклікаў прадстаўнік Святога Пасаду.

Арцыбіскуп Юркавіч завяршыў сваю прамову, цытуючы словы Папы, які нагадаў супрацоўнікам ААН у Найробі ў лістападзе 2015 года, што ўзаемазалежнасць і інтэграцыя эканомікі не могуць наносіць ніякай шкоды сістэмам аховы здароўя і сацыяльнай абароны.








All the contents on this site are copyrighted ©.