2016-11-10 11:43:00

Ватыканскі іерарх: час міласэрнасці не завяршаецца з Юбілеем


Міласэрнасць кранае самае важнае ў жыцці чалавека, і гэта дапамагае яму падняцца з сваіх пакут і зноў здабыць пачуццё ўласнай годнасці, адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. 9 лістапада 2016 г. ён прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі ў Кракаве з нагоды Дзён Яна Паўла II.

Паводле іерарха, міласэрнасць выяўляецца ў некалькіх формах: прыгажосці, дабры і рэчаіснасці. Адным з яе абліччаў з’яўляецца літургія, таму што менавіта ў ёй можна зразумець сапраўдную глыбіню міласэрнасці як сутнасці Найсвяцейшай Тройцы. Міласэрнасць выяўляецца таксама ў жыцці вернікаў праз канкрэтныя ўчынкі, закліканыя аблегчыць пакуты братоў. “Наблізіцца да чалавека, каб убачыць яго патрэбы, пачаць размову, паглядзець у вочы, дакануцца, падзяліцца, дапамагчы яму ўстаць, усе гэтыя крокі дазваляюць практыкаваць міласэрнасць”, - растлумачыў старшыня Папскай рады і дадаў, што час міласэрнасці не завяршаецца з заканчэннем Юбілейнага Года, але паўстае перад намі як задача для будучыні Касцёла ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.