2016-11-08 15:48:00

Францішак прыняў італьянскую жанчыну палітыка


Праблемы звязаныя з прыняццем і інтэграцыяй мігрантаў папа Францішак абмеркаваў 8 лістапада 2016 г. з італьянскай жанчынай палітыкам Эмай Баніна, якую прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

68-гадовая Эма Баніна з’яўляецца адным з лідэраў Радыкальнай партыі. У свой час яна займала пасады Еўрапейскага камісара па пытаннях аховы здароўя і абароны спажыўцоў, віцэстаршыні італьянскага Сенату і Міністра замежных спраў Італіі. Яна вядома як прыхільніца абортаў, легалізацыі аднаполых саюзаў, эўтаназіі, штучнага апладнення, эксперыментаў на ствалавых клетках з чалавечых эмбрыёнаў, так званых лёгкіх наркотыкаў, а таксама яе праціўніца смяротнага пакарання.

Яна неаднаразова кіравалася з міратворчымі місіямі ў Афганістан, Курдынстан, Руанду, Самалі, Боснію, Косава, Гвінею-Бісаў, Судан. Падвяргалася затрыманням з боку камуністычных уладаў у Польшчы і талібаў у Афганістане. Палітык вядомая сваімі кардынальна супрацьлеглымі з навучаннем Касцёла поглядамі ў сферы біяэтыкі.

Эма Баніна сустракалася з Янам Паўлам ІІ і Францішкам. Пасля таго, як публічна паведаміла аб сваёй цяжкай хваробе, Папа асабіста тэлефанаваў ёй, каб падтрымаць і пацікавіцца станам яе здароўя . У лютым 2016 г. Святы Айцец ўзгадаў яе імя сярод “вялікіх італьянцаў” сучаснасці, адзначаючы яе ўклад у вырашэнне праблем Афрыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.