2016-11-08 11:29:00

Святы Пасад: рэакцыя на біскупскую сакру ў Кітаі


“Апостальская Сталіца не ўпаўнаважыла нікога да ўдзялення каму-небудзь біскупскай сакры і не была праінфармавана пра такія захады”, - заявіў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк. Ён выступіў з заявай пасля навін пра магчымае біскупскае пасвячэнне, якое адбылося без згоды Святога Айца ў мацерыковай частцы Кітая.

“Калі сапраўды гэтая біскупская сакра мела месца, гэта ўяўляе сабой сур’ёзнае парушэнне кананічных нормаў. Апостальская Сталіца спадзяецца, што гэтыя навіны з’яўляюцца неабгрунтаванымі. У адваротным выпадку, трэба дачакацца дакладнай інфармацыі і дакументацыі, перш чым будзе зроблена адпаведная ацэнка выпадкаў. Тым не менш, трэба падкрэсліць, што не можна прымаць біскупскай сакры без папскага мандата”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Святога Пасаду.

Па дадзеных агенцтва “AsiaNews”, біскупская сакра, якая была ўдзелена без згоды Святога Айца ў пачатку верасня кс. Донг Гуанхуа была паддадзена крытыцы з боку іншых біскупаў неафіцыйнага Касцёла ў Кітаі. Яны нагадалі пра тое, што такім чынам і біскуп, і тыя, хто яго кансэкраваў, трапляюць пад кару экскамунікі ў сілу самога факту.

Каля 13 млн. чалавек з больш чым 1,3-мільярднага насельніцтва Кітая з’яўляюцца католікамі. Адметнай асаблівасцю кітайскай каталіцызму з’яўляецца падзел на дзве групы: разам з блізкай да рэжыму і адобранай дзяржавай “Патрыятычнай асацыяцыяй кітайскіх католікаў”, існуе так званы “падпольны” Касцёл, які знаходзіцца ў еднасці з Рымскім Пантыфікам. Супраць членаў апошняга ўлады пастаянна ладзяць акцыі пераследу. Біскупаў і святароў арыштоўваюць. Адбываюцца біскупскія пасвячэнні без дазволу Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.