2016-11-07 13:36:00

Францішак падтрымаў барацьбу з сучаснымі формамі рабства


Пантыфік сустрэўся 7 лістапада 2016 г.  з удзельнікамі сеткі “RENATE” – аб’яднання членаў манскіх супольнасцяў і свецкіх вернікаў Еўропы, якія вядуць барацьбу супраць гандлю і эксплуатацыі людзей. 

Францішак назваў гэтыя з’явы адной з “адкрытых ран” чалавецтва. Такія формы сучаснага рабства парушаюць Богам дадзеную годнасць асобы і ўяўляюць сабой сапраўднае злачынства супраць чалавечнасці. І тут, нашмат больш, чым дагэтуль, павінна быць зроблена для павышэння грамадскай свядомасці, пераадолення абыякавасці і ажыццяўлення больш эфектыўнай каардынацыі намаганняў кіраўніцтва краін, судовых сістэм, праваахоўных органаў і сацыяльных работнікаў.

Пантыфік падзякаваў за “часта маўклівыя намаганні” манаскіх супольнасцяў, асабліва жаночых кангрэгацый, па вяртанні годнасці ахвярам сучаснага рабства.








All the contents on this site are copyrighted ©.