2016-11-07 12:55:00

У Ватыкане будуць размаўляць пра рэдкія і “забытыя” хваробы


У Ватыкане 7 лістапада 2016 г. прайшла прэзентацыя XXXI Канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Яна пройдзе 10-12 лістапада і будзе прысвечана сёлета рэдкім і “забытым” хваробам.

Сакратар дыкастэрыі, кс. Жан-Мары Мупэндавату нагадаў, што такіх захворванняў у свеце ад 5000 да 8000; 80% з іх генетычнага паходжання, якія прама пагражаюць жыццю чалавека. Паводле ацэнак, у свеце каля 400 мільёнаў чалавек пакутуюць ад рэдкіх захворванняў. Яшчэ мільярд – ад так званых “забытых” хвароб, з якіх амаль палова дзеці. Большасць з іх маюць інфекцыйную прычыну і распаўсюдзіліся ў геаграфічных раёнах з трапічным кліматам, дзе людзі не маюць доступу да пітной вады, жывуць у дрэнных санітарных і жыллёвых умовах, не могуць карыстацца медыцынскімі паслугамі.

Ватыканскі форум мае на мэце звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на гэтыя праблемы і выпрацаваць шляхі іх пераадолення.








All the contents on this site are copyrighted ©.