2016-11-02 11:34:00

Папа маліўся ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ


Па традыцыі, пасля завяршэння сваёй 17-й замежнай паездкі, 1 лістапада 2016 г., Святы Айцец прыбыў для малітвы ў рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, падзякаваць Панне Марыі, якую тут ушаноўваюць у іконе “Salus Populi Romani”, за шчаслівую пілігрымку ў Швецыю.

Гэта быў 43-ці візіт Францішка ў папскую базыліку. Абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” з’яўляецца адным з самых шанаваных у Італіі. Назва “Выратавальніцы рымскага народа” ўзыходзіць да падзей канца VI стагоддзя, калі ў Рым прыйшла эпідэмія чумы. У 590 г. папа Грыгорый Вялікі пранёс ікону ў працэсіі, просячы выратаваць горад. Падчас гэтага ён убачыў анёла ў небе, які хаваў карны меч, пасля таго чума адступіла.

Сёння да цудатворнага абраза Маці Божай у адну з чатырох вялікіх базылік рымляне прыходзяць у многіх намерах. Таксама і Францішак пачынае і завяршае свае Апостальскія падарожжы менавіта тут.








All the contents on this site are copyrighted ©.