2016-11-01 12:01:00

Францішак да шведскіх католікаў: будзьце “соллю і святлом”


Святы Айцец заклікаў шведскіх католікаў быць “соллю і святлом” у розных абставінах, дзейнічаць згодна “з стылем Езуса” і “вялікай павагай да братоў і сясцёр з іншых Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў, а таксама да ўсіх людзей добрай волі”. З адмысловым заклікам Пантыфік звярнуўся 1 лістапада 2016 г. перад малітвай “Анёл Панскі” на “Swedbank Stadion” у Мальмё.

“Дзякую Богу за магчымасць прыбыць на гэтую зямлю і сустрэцца ў вамі, многія з якіх паходзіце з розных частак свету”, - сказаў Папа і нагадаў, што католікі ва ўсім свеце складаюць адну вялікую сям’ю. “Заахвочваю вас жыць верай ў малітве, сакрамэнтах і шчырым служэнні патрабуючым і пакутуючым”, - дадаў Святы Айцец.

Пасля марыйнай малітвы Папа ўдзяліў прысутным благаслаўленне і накіраваўся ў Міжнародны аэрапорт Мальмё, адкуль у 12.45 па мясцовым часе выляціць у Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.