2016-10-27 13:47:00

Святы Айцец прыняў хрысціянскіх лідэраў Паўднёвага Судана


27 кастрычніка 2016 г. у Ватыкане Святы Айцец прыняў дэлегацыю хрысціянскіх лідэраў Паўднёвага Судана: каталіцкага арцыбіскупа Джубы, Паўліна Лукуду Лора; кіраўніка Епіскапальнай Царквы ў краіне, архіепіскапа Даніэла Дэнг Бул Яка; і мадэратара Прэсвітэрыянскай Царквы, вялебнага Пітэра Гая Мароў.

Падчас сустрэчы было прызнана, што сярод хрысціянскіх Цэркваў Паўднёвага Судана існуе добрае і плённае супрацоўніцтва ў абароне годнасці чалавека і рэалізацыі ініцыятыў для дыялогу і прымірэння. Падкрэслівалася, што фундаментальны досвед прабачэння і прыняцця бліжняга з’яўляецца першым шляхам да пабудовы міру, чалавечага і сацыяльнага развіцця. І тут хрысціянскія Цэрквы закліканы ў духу супольнасці і еднасці служыць грамадзянам, спрыяючы культуры сустрэчы і абмену. Усе лідэры пацвердзілі сваю гатоўнасць працаваць разам, рэагуючы на самыя глыбокія спадзяванні народу, які востра патрабуе бяспечнага жыцця і лепшай будучыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.