2016-10-27 16:23:00

Пантыфік: эфектыўна і паслядоўна ліквідаваць рабства


“Група святой Марты” ўносіць важны ўклад у вырашэнне праблемы сацыяльнага зла гандлю людзьмі, звязанай з новымі формамі рабства, ахвярамі якіх з’яўляюцца мужчыны і жанчыны, часта непаўналетнія, якіх эксплуатуюць, карыстаючыся іх беднасцю і маргіналізацыяй”, - адзначыў Папа, сустракаючыся 27 кастрычніка 2016 г. з удзельнікамі чарговага пасяджэння асацыяцыі, якая аб’ядноўвае афіцэраў паліцыі, біскупаў, законнікаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Яно праходзіла 16-27 кастрычніка 2016 г. у Ватыкане. 

Францішак нагадаў аб неабходнасці дзейнічаць эфектыўна і паслядоўна, аб’ядноўваючы намаганні для ліквідаваць прычын сучаснага рабства, дапамагаць і суправаджаць людзей, якія трапляюць у гэту пастку. Лік ахвяр – як падкрэсліваюць міжнародныя арганізацыі – расце з кожным годам. У гэтых асоб былі скрадзены годнасць, фізічная і псіхічная недатыкальнасць, а нават жыццё, заўважыў Пантыфік і падзякаваў членам Групы за іх намаганні.








All the contents on this site are copyrighted ©.