2016-10-26 12:14:00

Францішак узначаліць св. Імшу на рымскіх могілках


Ва ўспамін ўсіх памерлых вернікаў, які ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лістапада, папа Францішак будзе цэлебраваць Эўхарыстыю на рымскіх могілках “Cimitero Flaminio”, вядомых таксама як “Cimitero di Prima Porta”. Пантыфік прыбудзе сюды ўпершыню. Папярэднікі Францішка маліліся за памерлых вернікаў на манументальных могілках “Campo Verano”, у цэнтры Вечнага Гораду.

“Cimitero Flaminio” знаходзіцца за рымскай кальцавой дарогай. Гэтыя могілкі з’яўляюцца самымі вялікімі ў Італіі. Іх плошча складае 140 гектараў. Тут пахаваны два былыя кіраўнікі Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё: кс. Пётр Татарыновіч і кс. Роберт Тамушанскі.

Праз два дні пасля жалобнай літургіі, 4 лістапада 2016 г. у ватыканскай базыліцы Святы Айцец будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў інтэнцыі памерлых кардыналаў і біскупаў, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.