2016-10-25 14:32:00

У Ватыкане сустрэнуцца паліцэйскія, біскупы і праваабаронцы


Афіцэры паліцыі, біскупы, законнікі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці збяруцца ў Ватыкане 16-27 кастрычніка 2016 г. Тут адбудзецца сустрэча так званай “Групы святой Марты” – асацыяцыі, створанай у красавіку 2014 г. у Ватыкане ў выніку міжнароднай канферэнцыі па барацьбе супраць гандлю людзьмі. Яна бярэ сваю назву ад ватыканскага Дома св. Марты, дзе тады жылі ўдзельнікі форуму. 

У спецыяльнай заяве, распаўсюджанай перад сустрэчай, гаворыцца, што на базе Групы развіваюцца партнёрскія адносіны паміж праваахоўнымі органамі, Касцёлам і грамадзянскай супольнасцю, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынстве гандлю людзьмі і палегчыць пакуты ахвяр. На сёлетнім форуме ўдзельнікі звернуцца з заклікам да біскупскіх канферэнцый ва ўсім свеце наладзіць узаемадзеянне з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у выкараненні гандлю людзьмі і суправаджэнні ахвяр гэтага злачынства.








All the contents on this site are copyrighted ©.