2016-10-23 13:49:00

Пантыфік: міласэрнасць мае ўплыў на грамадскае жыццё


Міласэрнасць мае наступствы для грамадскага жыцця, падкрэсліў папа Францішак у прадмове да кнігі “Не баяцца прабачаць”, якая 25 кастрычніка 2016 г. з’явіцца на паліцах кнігарняў Італіі. Аўтарам выдання з’яўляецца аргентынскі святар, айцец Луіс Дры, якога Папа неаднаразова ўзгадваў у сваіх прамовах, у якасці прыкладу міласэрнага спаведніка. Яны знаёмы яшчэ з часоў служэння Святога Айца ў Буэнас-Айэрэсе.

Пантыфік адзначыў, што прымаючы пэнітэнтаў у канфесіянале, святарам важна мець перад вачыма вобраз міласэрнага айца з евангельскай прыпавесці пра блуднага сына і паступаць паводле яго прыкладу.

Па словах Францішка, міласэрнасць заўсёды мае наступствы для грамадскай сферы. У сучасным кантэксце “фрагментарнай сусветнай вайны”, тэрору і страху, сляпога і бесчалавечнага насілля, “кожнаму знаку сяброўства, кожнаму пераадоленаму бар’еру, кожнай працягнутай руцэ, кожнаму прымірэнню, нават калі яны не становяцца шырока вядомымі, накавана ўплываць на сацыяльную сферу: на нашы сем’і, раёны, гарады, краіны, адносіны паміж дзяржавамі”, - падкрэсліў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.