2016-10-22 13:57:00

Святы Пасад і В’етнам працягваюць дыялог


Апостальская Сталіца і Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам знаходзяцца на парозе новага этапу перамоў. 24-26 кастрычніка 2016 г. у Ватыкане пройдзе шостая сустрэча сумеснай працоўнай групы, з мэтай развіцця і паглыблення адносін паміж бакамі. 

Дэлегацыі будуць узначальваць: кс. Антуан Камільеры, намеснік сакратара па адноснах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, і Буй Тхань Шон, намеснік Міністра замежны спраў В’етнама.

З канца вайны ў В’етнаме ў 1975 г. Святы Пасад і гэтая паўднёваазіяцкая краіна не маюць дыпламатычных адносін. Тым не менш, у апошнія гады двухбаковыя кантакты актывізаваліся на розных узроўнях. Папярэдняя сустрэча працоўнай групы Апостальскай Сталіцы і В’етнама праходзіла 10-11 верасня 2014 г. у Ханоі.

18 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец прымаў ў Ватыкане прэм’ер-міністра В’етнама Нгуена Тан Зунга, а ў студзені 2015 г. душпастырскі візіт у гэту краіну здзейсніў кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.