2016-10-22 14:32:00

Апостальская Сталіца і Бенін заключылі пагадненне


21 кастрычніка 2016 г. было падпісана рамачнае пагадненне паміж Святым Пасадам і Бенінам аб прававым статусе Каталіцкага Касцёла ў гэтай афрыканскай краіне. Цырымонія падпісання дакумента прайшла ў Міністэрстве замежных спраў і супрацоўніцтва Беніна ў Катану.

Пагадненне, якое складаецца з прэамбулы і 19 артыкулаў, гарантуе Касцёлу і яго структурам магчымасць ажыццяўлення місіі ў Беніне. Бакі абавязаліся супрацоўнічаць дзеля маральнага, духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту людзей і спрыяння супольнаму дабру. Пагадненне ўступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

Бенін з'яўляецца адной з самых бедных краін афрыканскага кантынента. 18-20 лістапада 2011 г. яе наведваў з Апостальскім візітам Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.