2016-10-18 13:57:00

Ватыканскае выдавецтва на кніжным кірмашы ў Франкфурце


На Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце і ў гэтым годзе будзе прысутнічаць Ватыканскае выдавецтва. 19-23 кастрычніка 2016 г. яно прадставіць 700 тытулаў на разнастайную тэматыку. Сярод іх, між іншым, “Новы слоўнік містыкі”, кулінарны даведнік на рэлігійныя святы, падборка паведамленняў, размешчаных на “Twitter” папы Францішка.

Афармленне ватыканскага стэнда, які займае плошчу ў сто квадратных метраў, заснавана на тэматыцы цяжкага лёсу бежанцаў. У фоне – вялікага памеру фатаграфіі Францішка падчас яго візіту на “востраў бежанцаў” Лампедуза. Разам з Ватыканскім выдавецтвам (LEV), на стэндзе таксама будуць прадстаўлены Ватыканскія музеі і Канферэнцыя Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.