2016-10-17 13:05:00

Пантыфік сустрэўся з кіраўніком Славеніі


Святы Айцец прыняў 17 кастрычніка 2016 г. у Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Славенія Борута Пахора. Пасля размовы з Францішкам адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

Падчас шчырых размоў былі падкрэслены станоўчыя двухбаковыя кантакты. Гэта было зроблена ў кансэксце хуткай 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Славеніяй. Бакі разгледзелі некаторыя пытанні, якія прадстаўляюць агульны інтарэс у дачыненні да бягучай сітуацыі краіны. Былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай, а таксама важнасць дыялогу ў кантэксце плённага супрацоўніцтва на карысць славенскага грамадства, асабліва маладога пакалення.

Увага была звернута таксама на міжнародную сітуацыю, з асаблівым акцэнтам на рэгіянальны кантэкст і праблемы, з якімі сутыкаецца Еўропа.








All the contents on this site are copyrighted ©.