2016-10-15 10:57:00

Святы Айцец наведаў пажылога кардынала


 

14 кастрычніка 2016 г. на зваротным шляху з “SOS-дзіцячай вёскі”, Святы Айцец наведаў у доме апекі для пажылых „Villa Betania” 92-гадовага кардынала Антоніа Кардэра Ланца дзі Монтэцэмо ла.

Італьянскі іерарх шмат гадоў працаваў у ватыканскай дыпламатыі. Ён быў Апостальскім нунцыем, між іншым, у Папуа-Новай Гвінеі, Нікарагуа і Гандурасе, ва Уругваі, на Кіпры, у Італіі і Сан-Марына, а таксама Апостальскім дэлегатам у Іерусаліме і Палестыне. У 2005 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў іерарха архіпрэзбітэрам папскай базылікі св. Паўла за Мурамі, а ў 2006 г. на сваім першым кансісторыі ўключыў яго ў Калегію кардыналаў. 20 чэрвеня 2016 г. ён стаў кардыналам-прэзбітэрам.








All the contents on this site are copyrighted ©.