2016-10-14 11:20:00

Першае ў адзначэнні 500-годдзя Рэфармацыі – акт пакаяння


Перад хуткім 500-годдзем Рэфармацыі старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінства заявіў, што мэта экуменічнага руху становіцца “з цягам часу ўсё менш і менш яснай”. На старонках нямецкага часопіса „Herder Korrespondenz” кардынал Курт Кох дадаў, што не існуе адзінага меркавання адносна таго, “што разуеецца пад аднаўленнем еднасці Касцёла”. 

Ватыканскі іерарх таксама падкрэсліў неабходнасць пакаяння Касцёла ў кантэксце 500 гадоў Рэфармацыі. Па яго словах, існуе “небяспека таго, што розныя Цэрквы будуць ісці ў розных напрамках і, такім чынам, павінны будуць прызнаць, што больш, чым калі-небудзь аддаліліся адна ад адной”. Патрэбна агульная рэфлексія, куды павінен весці гэты экуменічны шлях. Менавіта па гэтай прычыне цэнтральнымі тэмамі будучага экуменічнага дыялогу павінна быць разуменне Касцёла і адзінства.

У адзначэнні юбілею Рэфармацыі, старшыня Папскай рады бачыць адну агульную прычыну: “каб выказаць скаргі і пакаяцца за непаразуменні, дрэнныя намеры і крыўды” за апошнія 500 гадоў. Першым крокам у сумесным успаміне юбілею Рэфармацыі павінен быць публічны акт пакаяння, перакананы кардынал Кох. Ён дадаў, што лепшай і найбольш надзейнай формай экуменізму з’яўляецца “жыццё паводле Евангелля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.