Папа Францішак быў глыбока засмучаны смерцю караля Тайланда Пхуміпона Адульядэта і выказаў спачуванні каралеўскай сям’і і ўсяму народу Каралеўства ў гэты смутны час. У спецыяльнай тэлеграме, скіраванай 14 кастрычніка 2016 г. на імя прэм’ер-міністра краіны Праюта Чан-Оча, Святы Айцец пажадаў, каб “у якасці даніны памяці спадчыне мудрасці, сілы і вернасці памерлага караля, усе тайландцы працавалі разам на карысць мірнага шляху”.
Пхуміпона Адульядэта займаў каралеўскі трон Тайланда з 1946 г. Ён адышоў у вечнасць 13 кастрычніка 2016 г. на 89-м годзе жыцця.
All the contents on this site are copyrighted ©. |