“Аб’ядананыя за мір” – пад такім дэвізам 12 кастрычніка 2016 г. вечарам на рымскім Алімпійскім стадыёне пройдзе дабрачынны футбольны матч з удзелам сучасных і мінулых сусветных зорак гэтага віду спорту, сярод якіх: Дыега Марадона, Ранальдзіньё, Франчэска Тоці і іншыя.
Мерапрыемства адбудзецца па ініцыятыве папы Францішка. На заканчэнне сённяшняй агульнай аўдыенцыі Папа скіраваў адмысловае прывітанне яе арганізатарам і ўдзельнікам.
Францішак неаднаразова падкрэсліваў, што спартсмены з’яўляюцца прыкладам для многіх людзей, асабліва для моладзі, і таму звярнуўся да іх з просьбай прыняць удзел у футбольным матчы ў імя міру і салідарнасці на планеце.
Перад пачаткам спартыўнага свята адбудзецца цырымонія пасадкі аліўкавага дрэва – сімвалу міру, а падчас матчу будуць збірацца ахвяраванні на дапамогу пацярпелым ад землятрусу, які 24 жніўня адбыўся ў цэнтральнай Італіі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |