2016-10-11 15:18:00

Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў


Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 10 кастрычніка 2016 г. прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў чатырох кандыдатаў да хвалы алтароў, якія служылі Касцёлу евангелізуючы і выхоўваючы моладзь, захоўваючы належную ўвагу да патрэбаў бедных. 

Гаворка ідзе пра двух іспанцаў: дыяцэзіяльнага святара кс. Луіса Самбрана Бланка (1909-1983), заснавальніка жаночага свецкага інстытута кансэкраванага жыцця “Hogar de Nazareth” (Назарэтанскі дом), члены якога служаць найбольш патрабуючым, і кс. Тыбурсіа Арнаіса Мунаса (1865-1926), езуіта і апостала беднага сельскага насельніцтва. 

Францішак таксама ўхваліў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў двух італьянскіх законніц, якія асаблівым чынам прысвячалі сябе выхаванню моладзі: сястры Марыі Тэрэзы Спінэлі (1789-1850), заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр аўгустыніянак служак Езуса і Марыі, і сястры Марыі Кастанцы Панас (1896-1963), з Ордэна Кларысак-Капуцынак.








All the contents on this site are copyrighted ©.