2016-10-06 11:51:00

Францішак да англікан: давайце дапамагаць адно аднаму


Папа прыняў 6 кастрычніка 2016 г. дэлегацыю англіканскіх епіскапаў, якія прыбылі ў Рым на святкаванне 50-годдзя гістарычнай сустрэчы паміж Папам і Архіепіскапам Кентэрберыйскім. 

Пантыфік адзначыў, што за пошнія паўстагоддзя было шмат асягнута: адкрыццё англіканскага цэнтра ў Рыме, прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Архіепіскапа Кентэрберыйскага пры Святым Пасадзе, быў дадзены пачатак тэалагічнаму дыялогу. Францішак, аднак, прызнаўся, што яшчэ шмат наперадзе. І ў сувязі з гэтым яму прыходзяць на розум тры словы: малітва, сведчанне, місія. Не можна ніколі стамляцца маліцца да Бога разам аб дары еднасці. Сённяшні свет чакае супольнага сведчання хрысціян, каб яны з верай слухалі адно аднаго, дзяліліся сваім часам і энергіяй. Хрысціянская місія, гэта выклік, каб выйсці з свайго асяроддзя і ўласных абмежаванняў, для таго, каб прынесці міласэрную любоў Хрыста свету, які прагне спакою. 

“Давайце дапамагаць адно аднаму, каб патрабаванні Евангелля заўсёды займалі цэнтральнае месца, і каб мы канкрэтна прысвячалі сябе гэтай місіі”, - заклікаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.