2016-10-03 14:15:00

Езуіты сабраліся ў Рыме, каб выбраць новага генерала


У Рыме 3 кастрычніка 2016 г. распачалася першая пленарная сесія 36-ай Генеральнай Кангрэнацыі Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў). Упершыню яна адбываецца падчас пантыфікату прадстаўніка гэтай манаскай супольнасці. На парадку дня – шэраг важных задач, у тым ліку, абранне новага генеральнага настаяцеля Ордэна.

У Генеральнай Кангрэгацыі Таварыства Езуса – найвялікшага па колькасці членаў манаскага ордэна (амаль 17 тыс. асоб у 2015 г.) – прымаюць удзел прадстаўнікі розных кантынентаў. Новы генеральны настаяцель заменіць кс. Адольфа Нікаласа, які ўжо аб’явіў аб сваім намеры падаць у адстаўку. Дарэчы, гэта ўжо трэці кіраўнік Ордэна, які дабравольна адмаўляецца ад кіравання Таварыстам. Такое ж рашэнне раней прынялі два яго папярэднікі – кс. Пэдрэ Арупа ў 1981 г. і кс. Пэтэр Ханс Кольвенбах у 2008 г. Хаця згодна з правіламі Таварыства, генеральны настаяцель абіраецца на гэтую пасаду пажыццёва.

Адметнасцю сёлетняй 36-ай Генеральнай Кангрэнацыі з’яўляецца шматлікая прысутнасць айцоў-езуітаў з паўночных краін свету, асабліва з Азіі. Сход мае “адкрыты” характар, таму немагчыма прадказаць, колькі часу будзе працягвацца яго праца.








All the contents on this site are copyrighted ©.