2016-10-02 09:46:00

Францішак пачаў візіт у Азербайджан


Святы Айцец пачаў падарожжа ў Азербайджан. 2 кастрычніка 2016 г. у 9.11 па мясцовым часе самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева ў Баку.

У прысутнасці ганаровай варты Францішка сустрэлі прадстаўнікі азербайджанскага ўраду і ардынарый Апостальскай прэфектуры Азербайджана кс. Уладзімір Фэкетэ. Папу суправаджаў таксама Апостальскі нунцый у Грузіі, Арменіі і Азербайджане арцыбіскуп Марэк Сальчынскі.

Пасля кароткай цырымоніі прывітання, якая не прадугледжвала выканання гімнаў і прамоваў, аўтамабіль з Пантыфікам накіраваўся ў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Баку на Эўхарыстыю з каталіцкай супольнасцю Азербайджана.








All the contents on this site are copyrighted ©.