2016-09-30 10:17:00

Папа пачаў падарожжа ў Грузію і Азербайджан


Святы Айцец пачаў сваё Апостальскае падарожжа ў Грузію і Азербайджан. 30 верасня 2016 г. каля 9.00 па рымскім часе самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта “Fiumicino” у напрамку Тбілісі. За чатыры гадзіны палёту ён пераадолее 2700 км над тэрыторыяй Італіі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Сербіі, Балгарыі і Турцыі. Па традыцыі Папа скіраваў прывітальныя тэлеграмы кіраўнікам гэтых краін.

Падарожжа Францішка, якое праходзіць пад дэвізам “Спакой вам”, будзе працягвацца да 2 кастрычніка. У яго рамках рамках Святы Айцец наведае грузінскія гарады Тбілісі і Мцхета, а таксама азербайджанскі Баку. Візіт стане другім этапам падарожжа Папы на Каўказ: 24-26 чэрвеня 2016 г. ён наведаў Арменію.  








All the contents on this site are copyrighted ©.