2016-09-28 12:26:00

Папа занепакоены канфліктам паміж Поўднем і Поўначчу Карэі


Святы Айцец і Апостальская Сталіца занепакоены працяглай напружанасцю на Карэйскім паўвостраве, выкліканай ядзернымі эксперыментамі, якія праводзяцца Паўночнай Карэяй, заявіў 27 верасня 2016 г. афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Грэг Бёрк. Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што ватыканская пазіцыя па гэтай праблеме будзе прадстаўлена ў ходзе сесіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ў Вене.

Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве ўжо некалькі тыдняў знаходзіцца ў стане абвастрэння. Поўдзень і Поўнач Карэі абменьваюцца пагрозлівымі заявамі, абяцаючы адзін аднаму “бязлітасныя ўдары” і “шматразовую адплату”. Паўночная Карэя 9 верасня 2016 г. паведаміла аб паспяховым правядзенні чарговага ядзернага выпрабавання, самага буйнога ў гісторыі КНДР, а таксама пра тое, што валодае ядзернымі боегалоўкамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.